Мігранцкі крызіс: у Менск прыбыў кіраўнік Чырвонага крыжа

Міжнародная фэдэрацыя таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца, ілюстрацыйнае фота

25 лістапада міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей правёў сустрэчу з прэзыдэнтам Міжнароднай фэдэрацыі таварыстваў Чырвонага Крыжа і Чырвонага Паўмесяца Франчэска Рока.

Як паведамляе прэс-служба ведамства, Уладзімер Макей праінфармаваў Франчэску Рока адносна сытуацыі зь мігрантамі на заходняй мяжы і аб падыходах Беларусі да вырашэньня гэтага пытаньня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Міжнародны Чырвоны Крыж: мігранцкі крызіс закрануў 20 тысяч чалавек

У справаздачы гаворыцца, што бакі абазначылі «глябальны характар выкліку», які не абмяжоўваецца сытуацыяй на мяжы Беларусі, а таксама пацьвердзілі адсутнасьць альтэрнатывы дыялёгу ўсіх зацікаўленых бакоў.

Уладзімер Макей заявіў пра «адкрытасьць беларускага боку да ўзаемадзеяньня зь міжнароднымі арганізацыямі» дзеля аказаньня гуманітарнай дапамогі іншаземцам, якія трапілі ў цяжкае становішча на мяжы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Мігрант паказаў беларускую дапамогу: бляшанку з зацьвілай тушонкай і пратэрмінаваныя вафлі. ФОТА

Тым часам мігранты правялі мітынг ля гандлёва-лягістычнага цэнтру недалёка ад пункту пропуску «Брузгі», патрабуючы выпусьціць іх у Нямеччыну.

Пры гэтым яны паказалі сапсаваныя прадукты (у прыватнасьці цьвілася тушонка), якімі ў якасьці «гуманітарнай дапамогі» забясьпечвае іх беларускі бок.