Афіцыйна інфармацыю пракамэнтавалі, не сказаўшы нічога пра ўладальніка, але бярозаўцы паведамляюць, што гэта нібыта маёр міліцыі.
У Бярозе раніцай 23 лістапада згарэў аўтамабіль «Фольксваген-Гольф». Здарэньне адбылося на вуліцы Пятра Клімука, і пра яго паведаміла Міністэрства надзвычайных сытуацый.
Аднак у афіцыйным камэнтары няма інфармацыі пра ўладальніка машыны. Чытачы паведамілі блогеру Антону Матольку, што машына, якая згарэла, належала міліцыянту, што браў удзел у рэпрэсіях супраць беларусаў. Паводле гэтых паведамленьняў, уладальнік — маёр міліцыі.
МУС Беларусі пакуль ніяк не камэнтуе здарэньня.
Бярозаўцы кажуць, што міліцыянт беспадстаўна затрымліваў зьбіральнікаў подпісаў перад выбарамі 2020 году, хлусіў сваякам затрыманых пра дастаўленьне родных у суд, хаця тыя знаходзіліся ў ягоным РАУСе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзяржкамітэт судовых экспэртыз пацьвердзіў, што яго кіраўніку спалілі маёмасьць ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ці беларусы насамрэч мірныя людзі? Разьбіраемся з гісторыкам Краўцэвічам