Без шаўронаў і знакаў адрозьненьня: беларускія сілавікі на польскай мяжы. ФОТА

Узброеныя беларускія салдаты стаяць непадалёк ад месца прарыву мігрантамі беларуска-польскай мяжы. 22 лістапада 2021

Сілавікі патрулююць мяжу ў той момант, калі сотні мігрантаў спрабуюць нелегальна перайсьці яе. 8 лістапада 2021

Заслона зь беларускіх салдат, якая стрымлівае мігрантаў у выдзеленым адрэзку беларуска-польскай мяжы. 8 лістапада 2021

Вайскоўцы ахоўваюць мігрантаў, калі тыя зьбіраюцца ў чаргу для атрыманьня гуманітарнай дапамогі. 14 лістапада 2021

Беларускія салдаты кантралююць раздачу гуманітарнай дапамогі валянтэрамі Чырвонага Крыжа. 16 лістапада 2021

Мігранты пад аховай вайскоўцаў перамяшчаюцца ў транспартна-лягістычны цэнтар «Брузгі» каля беларускага памежнага пераходу. 16 лістапада 2021

Беларускія сілавікі каля лягеру мігрантаў на памежным пераходзе Брузгі — Кузьніца. 18 лістапада 2021

Салдаты катралююць мігрантаў у транспартна-лягістычным цэнтры «Брузгі». 18 лістапада 2021

Людзі ў форме на раздачы вады мігрантам. 20 лістапада 2021

Так выглядаюць людзі ў форме, якія намагаліся сфармаваць чаргу па ежу ў транспартна-лягістычным цэнтры «Брузгі». 19 лістапада 2021

Аўтамабіль беларускай памежнай службы каля беларуска-польскай мяжы. 23 лістапада 2021