«Усё больш мігрантаў аказваюцца ў пастцы, і мы будзем супрацоўнічаць з агенцтвамі ААН, каб палегчыць іх вяртанне дадому. Мы мабілізуем да €3,5 млн для падтрымкі добраахвотнага вяртаньня зь Беларусі», — паведаміла яна.
Яна дадала, што Эўрапейскі Зьвяз не прызнае «гэты рэжым, які гвалтоўна ўціскае ўласны народ». Фон дэр Ляен таксама сказала, што Эўразьвяз утрая павялічыць фінансавую падтрымку для Польшчы, Латвіі і Літвы на ахову іх межаў.
We support our Member States on the front line.We%27re tripling the border management funds allocated to Lithuania, Latvia and Poland for 2021 and 2022. They must be able to respond effectively.They also need to fully respect fundamental rights and international obligations. pic.twitter.com/DUZKeOfZZG
— Ursula von der Leyen (@vonderleyen) November 23, 2021
Рыхтуючыся да прыняцьця пятага пакету санкцыяў Эўразьвязу супраць афіцыйнага Менску, Эўрапейская камісія сёньня выступіла з прапановамі ў сувязі зь мігранцкім крызісам на мяжы Беларусі і краінаў ЭЗ.
«У рамках аб’яднанага адказу Эўрапейскага Зьвязу на фінансаваную дзяржавай інструмэнталізацыю людзей на зьнешняй мяжы ЭЗ зь Беларусьсю, Эўрапейская камісія і Вярхоўны прадстаўнік прапануюць сёньня захады дзеля прадухіленьня і абмежаваньня дзейнасьці транспартных апэратараў, якія займаюцца кантрабандай або незаконным перавозам людзей у ЭЗ, або спрыяюць гэтай дзейнасьці. Гэта дадасьць новы інструмэнт у набор сродкаў ЭЗ для падтрыманьня дзяржаваў-удзельніц, якія пацярпелі ад такіх гібрыдных нападаў. Іншыя формы падтрымкі, у прыватнасьці, гуманітарная дапамога павінна суправаджаць любыя захады, ужытыя ў рамках гэтага інструмэнту», — сказана ў афіцыйным паведамленьні.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Для «Белавія» заблякуюць магчымасьць лізінгу самалётаў з ЭЗ, — кіраўнік Эўрапейскай РадыДля авіякампаніі «Белавія» заблякуюць магчымасьць лізінгу самалётаў праз кампаніі Эўразьвязу — гэта частка санкцыйнага пакету, распавёў кіраўнік Эўрапейскай рады Шарль Мішэль, выступаючы ў Эўрапарлямэнце. Мішэль таксама зазначыў, што рашэньне ЭЗ аб пашырэньні санкцый у дачыненьні да рэжыму Лукашэнкі «непазьбежнае».
Паводле Эўракамісіі, апошнія падзеі на мяжы ЭЗ зь Беларусьсю не маглі б адбыцца безь сьвядомага або несьвядомага спрыяньня пэўных транспартных апэратараў эксплюатацыі людзей, што выклікала вялізныя гуманітарныя ахвяры і высокі кошт бясьпекі на зьнешніх межах ЭЗ і стабільнасьці ў рэгіёне.
У сувязі з гэтым Эўракамісія прапанавала такое рашэньне:
«Дзеля забесьпячэньня таго, каб ЭЗ мела адпаведныя інструмэнты для барацьбы з інструмэнталізацыяй людзей у палітычных мэтах, Камісія прапануе новую прававую базу, якая дазваляе ЭЗ рабіць мэтанакіраваныя захады ў дачыненьні да транспартных апэратараў любога віду транспарту (наземнага, паветранага, унутраных водных і марскіх шляхоў), якія ўдзельнічаюць у кантрабандзе або незаконным перавозе людзей у Эўрапейскі Зьвяз. Захады будуць прапарцыйнымі і будуць вызначацца ў кожным канкрэтным выпадку. Тып захадаў можа ўключаць:
- абмежаваньне апэрацый на рынку Зьвязу,
- прыпыненьне дзейнасьці ліцэнзіяў або дазволаў,
- прыпыненьне правоў на запраўку або тэхнічнае абслугоўваньне ў межах ЭЗ,
- а таксама забарону транзыту або палётаў над ЭЗ,
- забарону тэхнічных прыпынкаў або заходаў у парты ЭЗ».
Апрача захадаў у дачыненьні да транспартных апэратараў, Эўразьвяз прадугледжвае выдзяленьне 700 тысячаў эўра ў якасьці гуманітарнай дапамогі мігрантам, якія апынуліся ў Беларусі. Прадугледжана таксама падтрымка і фінансавая дапамога Польшчы, Літве і Латвіі для ўмацаваньня мяжы і вырашэньня праблемаў з разьмяшчэньнем мігрантаў, якія ўжо знаходзяцца на тэрыторыі гэтых краінаў ЭЗ.