Курдзкі тэлеканал паведаміў пра арышт сваёй журналісткі ў Беларусі

Мігранты на мяжы Беларусі і Польшчы

Тэлеканал NRT, які базуецца ў ірацкім Курдыстане, паведаміў пра арышт сваёй журналісткі Жыян Алі ў менскім аэрапорце.

Час затрыманьня журналісткі невядомы, бо ў паведамленьні гаворыцца, што гэта адбылося ў панядзелак, але называецца дата 23 лістапада. Паведамляецца, што ў яе забралі ўсё абсталяваньне.

Паводле NRT, журналістка мелася ехаць на мяжу Беларусі з Польшчай, дзе цяпер знаходзіцца мноства мігрантаў, якія спрабуюць трапіць у Эўразьвяз. Значная частка мігрантаў паходзіць з ірацкага Курдыстану.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэты маршрут праклалі авіякампаніі і кантрабандысты». Курдзкі журналіст расказаў, як жывецца ў Іраку і чаму адтуль уцякаюць празь Беларусь

На гэты час невядома, ці застаецца журналістка пад вартай.

Мігранты на беларуска-польскай мяжы. Выпаў першы сьнег. Фотагалерэя