У Баўгарыі ўрэзаўся ў агароджу і загарэўся аўтобус. Загінулі сама меней 46 чалавек

Аўтобус выгараў дазваньня

Мінімум 46 чалавек загінулі ў аварыі аўтобуса на захадзе Баўгарыі. Сярод іх 12 дзяцей. Аўтобус каля другой гадзіны ночы ўрэзаўся ў агароджу і загарэўся.

Усяго ў аўтобусе ехалі 52 чалавекі, большасьць зь іх — турысты з Паўночнай Македоніі, якія вярталіся з Турэччыны.

Тых, хто выжыў, адвезьлі ў шпіталь Сафіі з апёкамі.

Трасу на месцы здарэньня перакрыла паліцыя

Здарэньне адбылося каля вёскі Басьнек (Боснек) непадалёк ад сталіцы Баўгарыі Сафіі на аўтамагістралі «Струма» (E79)

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Вісконсіне аўтамабіль урэзаўся ў калядны парад. Ёсьць ахвяры