Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вісконсіне аўтамабіль урэзаўся ў калядны парад. Ёсьць ахвяры


Чырвоны пазадарожнік на вуліцы, дзе праходзіць калядны парад

У прыгарадзе Мілуокі горадзе Ўокеша, у амэрыканскім штаце Вісконсін, у нядзелю аўтамабіль пратараніў паліцэйскія агароджы і ўрэзаўся ў калядны парад. Загінулі пяць чалавек, ня менш як 40 пацярпелі. Аб гэтым паведаміла гарадзкая паліцыя.

Сярод пацярпелых ёсьць дзеці, удзельнікі аркестру і танцавальная трупа. 12 зь іх даставілі ў шпіталі.

Начальнік паліцыі гораду паведаміў, што падазраванага ў зьдзяйсьненьні наезду затрымалі. Пра яго асобу і магчымыя матывы пакуль не паведамляецца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Дар'я Чульцова Марына Золатава Ягор Марціновіч
XS
SM
MD
LG