Беларуская апазыцыя атрымае права голасу на саміце «Ўсходняга партнэрства»

Гайка Маас, верасень 2021. Архіўнае фота

Пра гэта 22 лістапада паведаміў кіраўнік МЗС Нямеччыны Гайка Маас у прамове на Венскай канфэрэнцыі, прысьвечанай Беларусі.

«ЭЗ дасьць беларускай грамадзянскай супольнасьці права голасу на саміце „Ўсходняга партнэрства“ ў сьнежні, арганізаваўшы дадатковае мерапрыемства»,— сказаў ён.

  • «Усходняе партнэрства» — палітычны праект ЭЗ, накіраваны на збліжэньне Армэніі, Азэрбайджану, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Ўкраіны з Эўрапейскім Зьвязам. Афіцыйны Менск улетку прыпыніў свой удзел у ім. У МЗС паведамлялі, што ўдзел краіны ў гэтым партнэрстве траціць сэнс на тле эўрапейскіх санкцыяў супраць Менску.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На саміце «Ўсходняга партнэрства» паставяць пустое крэсла з шыльдай «Belarus», чырвона-зялёнага сьцяга ня будзе