Нікіціна адбыла тэрмін і выйшла на волю. Яе адразу дэпартавалі ў Расею.
Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», 40-гадовая Анастасія Нікіціна днямі вызвалілася з гомельскай жаночай калёніі № 4 пасьля адбыцьця тэрміну.
У сакавіку ў судзе Фрунзэнскага раёну Менску яе асудзілі на год і месяц пазбаўленьня волі паводле арт. 339 Крымінальнага кодэксу (хуліганства) за раскіданыя каля пракуратуры Менску самарэзы. Судзіла Нікіціну Юлія Блізьнюк.
Жанчына да затрыманьня жыла ў Менску і мае дваіх непаўналетніх дзяцей. Пасьля вызваленьня яе дэпартавалі ў Расею. Напэўна, яна грамадзянка гэтай краіны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Рабіў камплектныя часткі для Škoda». Валянтэр штабу Бабарыкі пра адседку на «хіміі». ВІДЭАГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Былая палітзьняволеная дамаглася выплаты пэнсіі. Афармляць адмаўляліся, пакуль была пад арыштам