Ад каранавірусу памёр былы гулец футбольнай зборнай Беларусі Дзяніс Коўба

Дзяніс Коўба

Футбалісту было 42 гады.

Пра цяжкі стан Дзяніса Коўбы, у якога выявілі COVID-19, стала вядома 11 лістапада. У той дзень ён трапіў у рэанімацыю. 18 лістапада Коўба памёр, піша сайт «Трыбуна».

Ураджэнец Віцебску выступаў пераважна на пазыцыі цэнтральнага паўабаронцы. Большую частку сваёй кар’еры правёў у расейскіх «Крылах Саветаў» з Самары, таксама быў чэмпіёнам Чэхіі ў складзе праскай «Спарты». За зборную Беларусі правёў 35 матчаў, забіў 2 галы.

У Коўбы засталіся жонка і двое дзяцей.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр знакаміты беларускі футбаліст Сяргей Герасімец
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Памёр знаны тэлевядоўца Сяргей Філімонаў