Беларусь перакрыла транзыт нафты ў Польшчу

Рэзэрвуар з нафтай на прадпрыемстве «Гомельтранснафта» каля Мазыра

«Гомельтранснафта» будзе тры дні весьці «пазаплянавы рамонт».

Беларусь перакрыла галіну нафтаправоду «Дружба», якая вядзе ў Польшчу. «Гомельтранснафта» матывавала гэта «пазаплянавым рамонтам». Ён працягнецца тры дні, піша ТАСС.

Па «Дружбе» расейская нафта паступае ў Эўразьвяз. На мінулым тыдні Лукашэнка пагражаў спыніць транзыт расейскага газу. Аднак Пуцін неўзабаве сказаў, што такі крок «ускладніць адносіны Расеі і Беларусі як транзытнай краіны».

У Польшчы ўпэўненыя, што падобныя заявы — спроба палітычнага ціску за тое, што краіна не прымае мігрантаў, якія зьвёз да мяжы рэжым Лукашэнкі. Дзеяньні ўладаў Беларусі ў Варшаве называюць «гібрыднай агрэсіяй пры падтрымцы Масквы».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнка вядзе адкрыты гандаль з ЭЗ, прама называючы ўмовы». Што пішуць расейскія СМІ пра крызіс на мяжы
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польшча папярэдзіла Беларусь, што можа закрыць памежныя пераходы і чыгуначны рух