Авіякампанія «Белавія» паведаміла, што грамадзяне Афганістану ня будуць прымацца да перавозкі на рэйсах, якія ляцяць з Турэччыны ў Беларусь, гаворыцца ў паведамленьні на сайце авіяперавозчыка.
У авіякампаніі патлумачылі, што забарона ўведзена «ў адпаведнасьці з рашэньнем кампэтэнтных органаў Турцыі».
12 лістапада «Белавія» заявіла, што спыняе перавозку грамадзян Іраку, Сырыі і Емэну на рэйсах з Турэччыны ў Беларусь.
Таксама авіякампанія Turkish Airlines абвясьціла аб забароне на продаж білетаў грамадзянам краін паходжаньня нерэгулярных мігрантаў, у т. л. Іраку і Сырыі, на рэйсы ў Беларусь.
Апрача таго «Белавія» ня будзе перавозіць грамадзян Іраку, Сырыі і Емэна на рэйсах з Дубаю ў Беларусь. Інфармацыя пра гэтае рашэньне зьявілася на афіцыйным сайце авіякампаніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Белавія» заявіла, што спыняе перавозку грамадзян Іраку, Сырыі і Емэну на рэйсах з Дубаю ў БеларусьГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
МЗС: дзясяткі турыстычных кампаній пазбаўлены ліцэнзій у сувязі зь міграцыйным крызісам