16 лістапада на на мяжы з польскага боку пацярпелі 12 чалавек

Мігрант шпурляе камень у бок польскіх памежнікаў 16 лістапада

16 лістапада мігранты кідалі камяні ў польскіх ахоўнікаў мяжы, спрабуючы прарвацца зь Беларусі. У выніку ў Польшчы пацярпелі 12 чалавек, паведаміў галоўны камэндант паліцыі Яраслаў Шымчык у эфіры Polsatnews.

Траўмы атрымалі 9 паліцыянтаў, 2 памежнікі і 1 вайсковец. Адна з параненых паліцыянтаў — жанчына, у яе траўма галавы. Такая ж траўма ў яшчэ аднаго паліцыянта. У іншых параненых — траўмы канцавін.

Яраслаў Шымчык лічыць, што людзі, якія спрабавалі прарваць мяжу, прайшлі навучаньне ў Беларусі, а сярод самых агрэсіўных зь іх былі супрацоўнікі беларускіх службаў.

Доказам удзелу беларускіх сілавікоў у атацы Шымчык назваў і тое, што ў мігрантаў былі сьвятлашумавыя гранаты.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Прадстаўнік СК: у сутыкненьнях на мяжы атрымалі цялесныя пашкоджаньні і беларускія грамадзяне

У беларускім Сьледчым камітэце 16 лістапада заявілі, што па мэдычную дапамогу «зьвярнуўся шэраг беларускіх і замежных грамадзян зь цялеснымі пашкоджаньнямі, атрыманымі ў выніку ўзьдзеяньня хімічных рэчываў. Гэтыя цялесныя пашкоджаньні яны атрымалі на беларуска-польскай мяжы. На месца здарэньня выбыла сьледчая група з супрацоўнікаў упраўленьня і спэцыялістаў Дзяржаўнага камітэту судовых экспэртыз».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Пра што дамовіліся Мэркель і Лукашэнка?