Улады Іраку назвалі дату эвакуацыйнага рэйсу зь Беларусі

Самалёт адной з ірацкіх авіякампаній

18 лістапада адбудзецца першы спэцыяльны рэйс зь Беларусі ў Ірак, на якім змогуць вярнуцца дамоў грамадзяне, якія раней прыляцелі ў Беларусь.

Рэйс адправіць дадому мігрантаў, якія не змаглі трапіць у краіны Эўразьвязу, сказаў прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Іраку Ахмэд аль-Сахаф.

Ён таксама адзначыў, што справа зь мігрантамі на мяжы Эўразьвязу набыла палітычны характар, і ў МЗС Іраку падазраюць, што многія іракцы незаконна атрымалі ўязныя візы ў Беларусь.

Раней улады Іраку прыпынілі прамыя рэйсы ў Беларусь, а таксама закрылі два ганаровыя консульствы Беларусі ў сваёй краіне.

Пад пагрозай санкцый розныя авіякампаніі з Блізкага Ўсходу спынілі палёты ў Беларусь або перасталі пускаць на борт грамадзян Сырыі, Іраку і Емэну.

На беларуска-польскай мяжы застаюцца буйныя групы мігрантаў, якія часам спрабуюць прарвацца ў Польшчу, а беларускія сілавікі раздаюць людзям інструкцыі, у якіх месцах гэта лепей рабіць, і выдаюць інструмэнты для зьнішчэньня агароджы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

«Беларускія сілавікі прымушаюць нас атакаваць мяжу», — мігрант

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Iraqi Airways атрымала дазвол на рэйсы ў Менск для рэпатрыяцыі грамадзян Іраку зь беларуска-польскай мяжы