Затрымалі вакаліста мазырскага гурту «Ня Варта»

Студыя "Белсат"

Папярэдне, падставай для затрыманьня стала яго падпіска на «Белсат» у Інстаграме, паведамляе «Вясна».

Фёдара Чаранкова затрымалі ў ДАІ і накіравалі ў аддзел па барацьбе з кібэрзлачынствамі. Пазьней па месцы жыхарства Фёдара міліцыянты правялі ператрус, забралі кампутары.

«Камэнтароў ён ніякіх не пісаў, нічога не рэпосьціў. Значыць, рэальна ўжо ловяць за падпіскі на няўгодныя каналы», — напісала у Інстаграме жонка Фёдара.

  • 3 лістапада Міністэрства ўнутраных спраў прызнала «экстрэмісцкім фармаваньнем» і забараніла дзейнасьць на тэрыторыі Беларусі «групы грамадзян, абʼяднаных інтэрнэт-рэсурсамі „Белсат“».
  • У абноўленым пераліку на сайце МУС пазначана, што «група грамадзян, аб’яднаных інтэрнэт-рэсурсамі «БЕЛСАТ tv BELSAT», ажыцьцяўляе экстрэмісцкую дзейнасьць. Гаворка ідзе пра сайт «Белсат», телеграм-канал, сацсеткі («ВКонтакте», Facebook, Instagram, Twitter, «Одноклассники»), а таксама канал на YouTube.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «„Белсат“ ня спыніць працы», — галоўны рэдактар тэлеканалу аб прызнаньні «экстрэмісцкім фармаваньнем»