Міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба перакананы, што міграцыйны крызіс, створаны на польска-беларускай мяжы, зьяўляецца інструмэнтам ціску Расеі на Эўропу.
«Няма цяпер ніякага, так званага, міграцыйнага крызісу ў Беларусі. Ёсьць гібрыдная вайна Расеі супраць Эўропы», — заявіў Дзьмітро Кулеба 12 лістапада на брыфінгу ў Кіеве.
Паводле міністра, такім чынам Крэмль стварае праблему, каб прымусіць сьвет вырашаць яе разам з Расеяй.
«Украіна заўсёды выступае за мір, справядлівасьць ды бясьпеку ў Эўропе. Нам добра вядомыя гэтыя расейскія мэтады, накіраваныя супраць дасягненьня такіх мэтаў. Мы ведаем, як ім супрацьстаяць», — дадаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Польшча разьмясьціла на мяжы 15 тысяч салдат і пагражае цалкам закрыць пераходы зь БеларусьсюДзьмітры Кулеба паведаміў, што гэтая тэма абмяркоўвалася ў часе ягонага візыту ў ЗША на гэтым тыдні і будзе абмяркоўвацца ў Брусэлі на наступным тыдні на пасяджэньні Рады міністраў замежных справаў Эўразьвязу ў межах падрыхтоўкі да саміту Ўсходняга партнэрства, які заплянаваны ў сьнежні.
«Ключавой тэмай маіх перамоваў у Брусэлі будзе бясьпека, практычныя крокі падтрымкі Ўкраіны з боку партнэраў на тле сытуацыі ўздоўж украінскай мяжы, а таксама на ўсходзе, у часова акупаваным Крыме і ў Прыднястроўскім рэгіёне Рэспублікі Малдова. Сытуацыя сур’ёзная, і мы працуем над максымальнай мабілізацыяй нашых партнэраў», — удакладніў украінскі міністар.
«Украіна ўжо ўзмацніла мяжу зь Беларусьсю. Мы працуем з партнэрамі для мінімізацыі энэргетычных рызыкаў, але падкрэсьліваю, што сытуацыю варта разглядаць у комплексе. Разам з інфармацыяй пра падрыхтоўку Расеяй новага этапу агрэсіі супраць Украіны ўсе гэтыя зьявы складаюць адзіны гібрыдны фронт Расеі супраць эўра-атлянтычнай прасторы», — падкрэсьліў міністар замежных справаў Украіны Дзьмітро Кулеба.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Украіна павялічвае кантынгент войскаў і паліцыі на мяжы зь Беларусьсю