Ужо сёньня: 200 гадоў з дня народзінаў Дастаеўскага, год таму — зьбіцьцё Рамана Бандарэнкі

Раман Бандарэнка

Падзеі 11 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі

Дзень у гісторыі

1917 — у Віцебску выйшаў першы нумар газэты «Известия военно-революционного комитета г. Витебска» (пераемніцай стала газэта «Віцебскі рабочы»).

1918 — абвяшчэньне незалежнасьці Польшчы.

1918 — скончылася Першая сусьветная вайна.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Як выглядала Беларусь падчас адной з самых крывавых наступальных апэрацый. Унікальныя фота Першай сусьветнай вайны

1923 — Прэзыдыюм Рады БНР пераехаў з Коўна ў Прагу

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Падарожжа ў БНР (27). Пераезд у Прагу, сыход у «прыват»

1975 — Ангола атрымала незалежнасьць ад Партугаліі.

1992 — Рэспубліка Беларусь усталявала дыпляматычныя зносіны з Ватыканам.

1999 — з Аршанскай калёніі выйшаў на свабоду двойчы герой сацыялістычнай працы Васіль Старавойтаў.

2004 — Літва першай з краінаў Эўразьвязу ратыфікавала статутную дамову ЭЗ.

Год таму ў гэты дзень

  • Раман Бандарэнка на «плошчы Перамен» быў выкрадзены і зьбіты невядомымі людзьмі, якія зразалі бел-чырвона-белыя стужкі. У шпіталь Раман быў дастаўлены з РУУС Цэнтральнага раёну Менску з ацёкам галаўнога мозгу і шматлікімі траўмамі і назаўтра памёр.
  • Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу на Аляксея Лявончыка і патлумачыў, чаму заблякаваў сродкі BY_help.
  • Сьвятлана Ціханоўская ў інтэрвію тэлеканалу «Дождь» заявіла пра неабходнасьць зьмяніць тактыку пратэстаў у Беларусі — «не падстаўляць людзей».
  • Народнае антыкрызіснае кіраўніцтва апублікавала два сцэнары транзыту ўлады ў Беларусі.
  • «Міс Беларусь — 2008», былую прэсавую сакратарку берасьцейскага «Дынама» Вольгу Хіжынкову асудзілі на 12 дзён арышту за «ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве».
  • Васкрасенскі стварыў пляцоўку, якая, на яго думку, будзе «апэратарам нацыянальнага дыялёгу ад апазыцыі».
  • У Беларусі зноў звыш 1000 новых выпадкаў COVID-19 за дзень.

У гэты дзень нарадзіліся

1821 — Фёдар Дастаеўскі, расейскі пісьменьнік, продкі якога паходзяць зь Беларусі.

Фёдар Дастаеўскі, 1861 год

1903 — Аляксандар Ільінскі, беларускі актор, народны артыст Беларусі.

1909 — Георгі Заборскі, беларускі архітэктар, аўтар будынкаў Музэю Якуба Коласа і зруйнаванага нядаўна Музэю Вялікай Айчыннай вайны.

1928 — Алесь Белакоз, беларускі настаўнік, краязнаўца, музэязнаўца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Правілы жыцьця Алеся Белакоза

1929 — Леанід Сушчэня, беларускі вучоны заоляг і біёляг.

У памяці

1855 — Сёрэн К’еркегор, дацкі філёзаф і тэоляг, родапачынальнік экзістэнцыялізму.

1975 — Пётар Савачкін, беларускі гісторык.

2004 — Ясір Арафат, кіраўнік Палестынскай аўтаноміі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Гісторыя палестынска-ізральскага канфлікту. Тлумачым у 10 пунктах