Раўф сказаў «Голасу Амэрыкі», што, як ён чуў ад польскіх уладаў і эўрапейскіх назіральнікаў, мігранты, каб апраўдаць сваю эміграцыю, расказваюць афіцыйным асобам гісторыі, многія зь якіх ён ахарактарызаваў як «недакладныя і несправядлівыя», піша NRT.
Ён сьцьвярджае, што некаторыя зь мігрантаў заявілі, што яны журналісты, якіх арыштуюць і будуць катаваць, калі яны застануцца ў Курдыстане, а іншыя заявілі, што Дэмакратычная партыя Курдыстану прымусіла іх змагацца супраць Рабочай партыі Курдыстану, а таксама шмат іншых «сфабрыкаваных» гісторый.
Раўф сказаў, што няма афіцыйнай статыстыкі аб тым, колькі курдзкіх мігрантаў знаходзіцца ў Польшчы, але там каля 1200 з ірацкімі пашпартамі, і большасьць зь іх курды.
Тысячы людзей з Іраку і Курдыстану зьехалі за апошні год, спрабуючы трапіць у Эўропу. Апошнім часам яны рушылі новым маршрутам празь Беларусь. Шмат хто цяпер затрымаўся на мяжы зь Беларусьсю. З аднаго боку беларускія ўлады спрабуюць выкарыстаць іх супраць эўрапейскіх краін, што крытыкуюць сытуацыю з правамі чалавека ў Менску, а з другога — краіны Эўразьвязу спрабуюць прадухіліць нелегальную міграцыю.
- У апошнія дні на беларуска-польскай мяжы ўзмацніўся міграцыйны крызіс. 8 лістапада тысячы мігрантаў прыйшлі да калючага дроту на мяжы Беларусі з Польшчай. Урад Польшчы заявіў, што прыводзіць свае войскі ў поўную баявую гатоўнасьць.
- 9 лістапада Польшча закрыла памежны пераход «Кузьніца», непадалёк ад якога сабраліся мігранты.
- Уначы з 9 на 10 лістапада дзьве групы мігрантаў прарваліся ў Польшчу.
- Літва з 10 лістапада ўвяла рэжым надзвычайнага становішча ўздоўж мяжы зь Беларусьсю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Стральба і новыя спробы прарыву ў Польшчу. Крызіс на мяжы: што адбываецца 10 лістападаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Беларусь гандлюе людзьмі». Дэпутат Эўрапарлямэнта адказвае на галоўныя пытаньні аб міграцыйным крызісеГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Мэркель патэлефанавала Пуціну абмеркаваць міграцыйны крызіс на мяжы Беларусі з ЭЗГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Ну папрасіце Лукашэнку. Ён вырашыць усё за суткі». Што пішуць прапагандысты пра міграцыйны крызіс