У паветранай прасторы Беларусі пачалі патруляваць межы расейскія бамбавікі Ту-22М3. Яны належаць паветрана-касьмічным сілам Расеі.
Міністэрства абароны Беларусі паведаміла, што ад сёньня такія палёты будуць рэгулярнымі.
«Гэта меры адэкватнага рэагаваньня на абстаноўку, што складаецца як у паветры, так і на зямлі», — адзначыла Мінабароны Беларусі ў паведамленьні прэсавай службы.
Таксама ў неба падымалі зьнішчальнікі, «якія ўваходзяць у камплект адзінай рэгіянальнай сыстэмы войскаў супрацьпаветранай абароны».
Да таго ж уздоўж мяжы з Эўразьвязам беларускія ўлады павялічылі колькасьць дзяжурных сілаў супрацьпаветранай абароны.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Міграцыйныя крызісы ў Эўропе: ці стаіць за імі МаскваГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Макей назваў канфэрэнцыю аб Беларусі ў Вене «бясплоднай і бессэнсоўнай задумай»