Прэсавы прадстаўнік польскага ўраду Пётар Мюлер адзначыў, што беларускія сілавікі могуць узброіць асобных мігрантаў, каб гарантаваць працяг правакацый на мяжы і затым гаварыць, што ўлады ў Менску ня маюць да гэтага дачыненьня.
У сувязі з гэтым польскі бок разглядае магчымасьць поўнай блякады беларускай мяжы, сказаў Мюлер. Урад праводзіць дыскусію, ці падаваць прэзыдэнту Анджэю Дуду на зацьвярджэньне хадайніцтва аб новым надзвычайным становішчы. Папярэдняе скончыцца 1 сьнежня, і пакуль няма перадумоваў сьцьвярджаць, што крызіс скончыцца ў тры наступныя тыдні.
Ад 9-й гадзіны 9 лістапада Польшча закрыла памежны пераход «Кузьніца» на мяжы зь Беларусьсю.
Беларускі памежны камітэт з гэтай нагоды заявіў, што ня бачыць абʼектыўных прычын для закрыцьця польскага памежнага пераходу «Кузьніца».
Беларускі бок заявіў, што ня бачыць для гэтага абʼектыўны прычын.
Непадалёк ад пераходу «Брузгі» — «Кузьніца» з 8 лістапада спрабуюць трапіць у Польшчу некалькі тысяч нерэгулярных мігрантаў. Цяпер «Брузгі» прастойваюць, але БПК заявіў, што памежнікі гатовыя аднавіць працу ў штатным рэжыме.
Вечарам 8 лістапада ў Варшаве прадстаўнікі Міністэрства абароны Польшчы мелі размову з аташэ беларускага пасольства ў пытаньнях абароны палкоўнікам Аляксеем Бортнікам.
Бортнік выслухаў прэтэнзіі адносна парушэньня беларускімі вайскоўцамі польскай мяжы і іхнай датычнасьці да міграцыйнага крызісу.
Беларускае міністэрства абароны заявіла, што «якіх-кольвек доказаў, зафіксаваных сродкамі абʼектыўнага кантролю, па сутнасьці дадзеных прэтэнзій прадʼяўлена не было».
8 лістапада ў раёне беларускага пункту пропуску «Брузгі» мігранты — паводле розных ацэнак, ад 2 да 4 тысяч чалавек — зрабілі спробу масавага пранікненьня ў Польшчу. Польскія сілавікі іх стрымалі.
У ноч на 10 лістапада дзьвюм групам мігрантаў удалося прарвацца на польскую тэрыторыю, але вайскоўцы затрымалі ўсіх парушальнікаў.
Мігранты сталі лягерам уздоўж мяжы зь беларускага боку, паляць вогнішчы, высякаюць дрэвы, кідаюцца камянямі ў польскіх памежнікаў, выкрыкваюць пагрозы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Стральба і новыя спробы прарыву ў Польшчу. Крызіс на мяжы: што адбываецца 10 лістападаМіністар нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак 10 лістапада заявіў, што калі два дні таму была адна вялікая група мігрантаў, засяроджаная каля Кузьніцы Беластоцкай, то цяпер Польшча мае справу з больш дробнымі, але шматлікімі групамі, якія «атакуюць польскую мяжу адначасова ў некалькіх месцах».
У сваім твітэры Блашчак адзначыў, што польскую мяжу на ўсходзе краіны ад атакі рэжыму Лукашэнкі ахоўваюць ужо каля 15 тысяч жаўнераў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Польшча і Нямеччына патрабуюць як мага хутчэй новых санкцый ЭЗ супраць афіцыйнага МенскуГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Украіна ўзмацняе спэцтэхнікай сваю мяжу зь Беларусьсю празь міграцыйны крызіс