Прэм’ер Польшчы: Напад на мяжу курыруе прэзыдэнт Пуцін

Лягер мігрантаў у памежжы на беларускай тэрыторыі. Ілюстрацыйнае фота.

Польшча абвінаваціла Беларусь у арганізацыі «нападзеньня» на польскую ўсходнюю мяжу. На адрас прэзыдэнта Ўладзіміра Пуціна прагучала крытыка за «кіраваньне патокам мігрантаў, які расьце». Гэты паток павінен, як лічаць у Варшаве, паводле задумы Пуціна, дэстабілізаваць Эўрапейскі Зьвяз.

«Куратарам гэтага нападу, якім камандуе Лукашэнка, зьяўляецца прэзыдэнт Пуцін», — заявіў прэм’ер-міністр Польшчы Матэвуш Маравецкі на надзвычайным паседжаньні польскага парлямэнту 9 лістапада.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Стральба і новыя спробы прарыву ў Польшчу. Крызіс на мяжы: што адбываецца 10 лістапада
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мігранцкі крызіс на мяжы: што адбываецца 9 лістапада. ОНЛАЙН