Пражэктары, верталёты, вогнішчы і сьмех. Як выглядала беларуска-польская мяжа ўначы

Польскія памежнікі, паліцыя, войскі тэрытарыяльнай абароны ўсю ноч вартавалі мяжу насупраць шматлікіх уцекачоў, якія заставаліся пры мяжы непадалёк ад пункту пропуску Брузгі — Кузьніца Беластоцкая. 

На апублікаваным відэа чуваць сьмех і гамана мігрантаў. Над мяжою сьцелецца дым ад шматлікіх вогнішчаў.

8 лістапада тысячы мігрантаў прыйшлі да калючага дроту на мяжы Беларусі з Польшчай. Урад Польшчы заявіў, што прыводзіць свае войскі ў поўную баявую гатоўнасьць. Польшча закрыла памежны пераход «Кузьніца», непадалёк ад якога сабраліся мігранты.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мігранцкі крызіс на мяжы: што адбываецца 9 лістапада. ОНЛАЙН