У Пецярбургу пасьля ўскладаньня кветак да помніка Леніну затрымалі чальца Расейскай камуністычнай рабочай партыі. Таксама затрымалі чатырох актывістаў «Іншай Расеі».
У Паўднёва-Сахалінску паліцыя затрымала шэсьць чалавек, у тым ліку кіраўніка мясцовага абкама КПРФ.
У Омску затрыманы 5 удзельнікаў аўтапрабегу ў гонар гадавіны 7 лістапада. «Ніякіх лёзунгаў мы не скандавалі, плякатаў у руках не трымалі. У нас былі толькі чырвоныя сьцягі, паколькі праезд прысьвечаны дню сьвяткаваньня Кастрычніцкай рэвалюцыі. І мы хацелі сесьці, як звычайна, у машыны і паехаць па горадзе», — кажуць удзельнікі акцыі. Адной з удзельніц акцыі ў аддзеле паліцыі стала кепска, яе шпіталізавалі.
У Кастраме паліцыянты затрымалі актывістку КПРФ Юльяну Гурскую, якая ўдзельнічала ў аўтапрабегу. Сілавікі таксама прыйшлі ў кастрамскі офіс КПРФ з папярэджаньнем аб тым, што партыйную сымболіку ў гадавіну 7 лістапада выкарыстоўваць нельга.
У Пермі двое актывістаў незарэгістраванай партыі «Іншая Расея Эдуарда Лімонава» выйшлі з банэрам з надпісам «ФСВП — гэта пекла». Пратэст зьвязаны з нядаўнімі публікацыямі аб катаваньнях у калёніях.
У Маскве камуністы сабраліся на Чырвонай плошчы з нагоды 104-й гадавіны бальшавіцкага перавароту. Улады не перашкаджалі акцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Менск будзе зьмецены артылерыяй»: Што адбывалася ў Менску ў кастрычніку-лістападзе 1917 году?