У АБСЭ запусьцілі Венскі мэханізм у дачыненьні да Беларусі

35 дзяржаў – чальцоў АБСЭ ініцыявалі запуск Венскага мэханізму ў сувязі з сур’ёзнымі парушэньнямі правоў чалавека ў Беларусі.

Як паведамляе Reformation, адпаведны ліст накіраваны сталаму прадстаўніку Беларусі пры АБСЭ Андрэю Дапкюнасу.

У лісьце, апублікаваным на сайце замежнапалітычнага ведамства Вялікай Брытаніі, гаворыцца, што краіны, якія яго падпісалі, па-ранейшаму заклапочаныя сурʼёзнымі парушэньнямі правоў чалавека ў Беларусі.

Яны нагадваюць, што летась у дачыненьні да Беларусі быў запушчаны Маскоўскі мэханізм. У справаздачы ўказвалася, што выбары 2020 года не былі свабоднымі і справядлівымі, а сілавікі сыстэматычна парушалі правы чалавека і асноўныя свабоды. У справаздачы таксама зьмяшчаўся шэраг рэкамэндацый беларускім уладам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тэзіс аб прызнаньні Лукашэнкі тэрарыстам сустракае ўсё больш разуменьня на Захадзе», — былы амбасадар Астапенка
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Камітэт Сэнату ЗША прыняў рэзалюцыю з заклікам да максымальнага ціску на рэжым Лукашэнкі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Стварыць міжнародную працэдуру па разглядзе злачынстваў супраць правоў чалавека ў Беларусі». Чым скончылася канфэрэнцыя ў Нюрнбэргу