У Беларусі за раз заблякавалі сайты сямі ліквідаваных грамадзкіх арганізацый

Сярод іх сайты Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, Беларускай асацыяцыі журналістаў, Беларускага ПЭН-цэнтру, абʼяднаньня прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва» і іншыя.

Міністэрства інфармацыі сёньня заблякавала доступ да сайтаў сямі ліквідаваных грамадзкіх арганізацый, заўважыла Zerkalo.io.

Стандартная інфармацыя пра блякаваньне зьяўляецца пры спробе зайсьці на сайты

  • Абʼяднаньня прадпрымальнікаў «Пэрспэктыва» — perspektyva.org,
  • Беларускага ПЭН-цэнтру — penbelarus.org,
  • Беларускага камітэту Міжнароднай Рады ў пытаньнях помнікаў і гістарычных мясьцін (ICOMOS) — icomos-belarus.by,
  • Беларускай асацыяцыі журналістаў — baj.by,
  • Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына» — zbsb.org,
  • Саюзу беларускіх пісьменьнікаў — lit-bel.org,
  • Экалягічнай арганізацыі «Экадом» — ecohome-ngo.by.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лукашэнка не цураецца нічога, каб утрымацца ва ўладзе». Deutsche Welle і RFE/RL адрэагавалі на блякаваньне сайтаў у Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ня толькі Сьледчы камітэт. Youtube заблякаваў каналы і іншых дзяржаўных арганізацый зь Беларусі

Таксама правааабронцы паведамілі, што быў заблякаваны сайт Магілёўскага часопісу аб правах чалавека MSPRING.MEDIA.