Пра гэта яна напісала ў Twitter, рэагуючы на паведамленьне аб уваходзе на тэрыторыю Польшчы з тэрыторыі Беларусі ўзброеных людзей без апазнавальных знакаў.
«Пагрозы і варожыя дзеяньні ў дачыненьні да суседзяў Беларусі ня вырашаць створанага рэжымам палітычнага крызісу. Яны толькі яшчэ больш ізалююць Беларусь. Якія крокі неабходны? Вызваленьне ўсіх палітвязьняў і зьмястоўны дыялёг, які вядзе да новых выбараў», — адзначыла Фішэр.
Яе падтрымаў часовы павераны ў справах ЗША ў Польшчы Бікс Элью, які напісаў у Twitter:
«Пастаянныя правакацыі з боку Беларусі недапушчальныя. Мы салідарныя з нашымі саюзьнікамі ў NATO».
Такім чынам Фішэр і Элью паставіліся да паведамленьня прэс-сакратара польскіх спэцслужбаў Станіслава Жарына, што ў ноч з 1 на 2 лістапада польскія жаўнеры заўважылі на тэрыторыі Польшчы трох чалавек у форме са зброяй. Пасьля таго, як польскі патруль паспрабаваў выйсьці зь імі на кантакт, невядомыя перазарадзілі зброю і адступілі ў бок Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Тры асобы са зброяй праніклі зь Беларусі ў Польшчу. Варшава выказала пратэст