Ірак пачынае эвакуаваць сваіх грамадзян зь Беларусі. Першыя эвакуацыйныя авіярэйсы ўжо пачаліся, напісаў у твітэры Станіслаў Жарын, прэсавы прадстаўнік міністра-каардынатара спэцслужбаў Польшчы Марыюша Каміньскага.
Прычынай, паводле Жарына, сталі:
- шматразовыя няўдалыя спробы пераходу мігрантамі польскай мяжы,
- праблемы з расьсяленьнем мігрантаў у Беларусі,
- усё халаднейшае надворʼе.
У раскладзе менскага аэрапорту на 3 лістапада зьявіўся рэйс «Ірацкіх авіяліній» у Багдад а 14:30, але неўзабаве старонка зь ім знікла. На яго быў заяўлены самалёт Boeing 737-800, які можа перавезьці больш за 160 чалавек. Цяпер заплянаваны той самы рэйс у той жа час, але 4 лістапада.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Курдзкая жанчына, якую разлучылі зь сям’ёй на беларуска-польскай мяжы, заклікае патэнцыйных мігрантаў ня ехаць у Беларусь