Дзеяньні Аляксандра Лукашэнкі — мэтанакіраваны плян дэстабілізацыі Польшчы, Літвы, Латвіі і, у канчатковым выніку, усяго Эўразьвязу.
Пра гэта напісаў у Твітэры Станіслаў Жарын, прэсавы прадстаўнік міністра-каардынатара спэцслужбаў Польшчы Марыюша Каміньскага.
«Мігранты — інструмэнт для дасягненьня (Лукашэнкам. — РС) варожых нам мэтаў», — дадаў Жарын.
Паводле Жарына, «апэрацыя Лукашэнкі перагукаецца з агрэсіўным уплывам Расеі на Захад, стратэгічная мэта якога — развал NATO і Эўразьвязу ды дамінацыя ў Цэнтральнай Эўропе».
Памежная варта Польшчы паведаміла 1 лістапада, што ад пачатку жніўня зафіксавала 28,5 тысячы спробаў нелегальнага перасячэньня мяжы зь Беларусі ў Польшчу, у тым ліку 16,8 тысячы — у кастрычніку.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Каардынатар спэцслужбаў Польшчы: беларускія ўлады зарабілі на мігрантах мільёны даляраў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Курдзкая жанчына, якую разлучылі зь сям’ёй на беларуска-польскай мяжы, заклікае патэнцыйных мігрантаў ня ехаць у Беларусь