Ці прайграў Лукашэнка міграцыйны двубой з Эўразьвязам?

Your browser doesn’t support HTML5

Якія меры прымае Эўразьвяз для супрацьдзеяньня міграцыйнай атацы Лукашэнкі? Ці дасягаюць яны мэты? Ці дасягае сваіх мэтаў Лукашэнка, ствараючы міграцыйны крызіс? Якую ролю адыгрывае і можа адыграць Расея ў гэтым крызісе? На гэтыя пытаньні Юрыя Дракахруста на канале Свабода Premium адказваюць экспэрт Эўрапейскай рады міжнародных адносінаў, былы беларускі дыплямат Павал Сьлюнькін і палітычны аглядальнік Радыё Свабода Віталь Цыганкоў.