Пра гэта інфармуе ТАСС.
Міністар унутраных спраў ФРН Хорст Зэехофэр выступіў супраць увядзеньня памежнага кантролю на ўнутраных межах Эўразьвязу ва ўмовах павелічэньня колькасьці нелегальных мігрантаў, якія прыбываюць у Эўропу, у тым ліку праз тэрыторыю Беларусі. З такой заявай ён выступіў у апублікаваным у нядзелю інтэрвію газэце Bild am Sonntag.
«Па магчымасьці ўнутры Эўропы не павінна быць больш памежнага кантролю. Гэта, аднак, атрымаецца толькі ў тым выпадку, калі будзе працаваць абарона зьнешніх межаў», — сказаў Зэехофэр. Ён адзначыў, што ў сьвятле прытоку мігрантаў церазь Беларусь на мяжы суседняй зь Нямеччынай Польшчы службу нясуць сотні супрацоўнікаў фэдэральнай паліцыі. «Калі будзе неабходна, я гатовы ўзмацніць там прысутнасьць», — сказаў міністар. Раней ён прапанаваў свайму польскаму калегу разам патруляваць агульную мяжу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Такога не было са жніўня: Літва паведаміла пра новую хвалю мігрантаў зь БеларусіЗэехофер падтрымаў ўзмацненьне жорсткасьці кантролю на польска-беларускай мяжы. «У духу эўрапейскай ідэі я перакананы ў тым, што мы павінны ведаць, хто да нас прыбывае. Цалкам законна, калі мы будзем такім чынам ахоўваць зьнешнюю мяжу, каб не адбывалася незаконнага перасячэньня. Той, хто хоча ўехаць, павінен выканаць умовы, і гэта варта кантраляваць», — сказаў кіраўнік МУС, адказваючы на пытаньне аб неабходнасьці ўзмацненьня жорсткасьці кантролю на мяжы Польшчы і Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Такога не было са жніўня: Літва паведаміла пра новую хвалю мігрантаў зь БеларусіМіністар паведаміў, што «нерэгулярны прыток мігрантаў» ажыцьцяўляецца цяпер у Нямеччыну па розных напрамках.
«У Турцыі лічбы па уцекачах растуць, праз Польшчу зь Беларусі значна павялічылася колькасьць прыбыўшых, а з Грэцыі мы бачым нелегальнае перасячэньне мяжы па паветры. Мы павінны быць пільнымі, бо міграцыйны ціск на Нямеччыну і Эўропу па-ранейшаму высокі», — канстатаваў Зэехофэр.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Нямецкія нэанацысты з дубінкамі і мачэтэ накіраваліся на мяжу з Польшчай, каб спыняць мігрантаў зь БеларусіУ канцы траўня прэзыдэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што яго краіна служыла бар’ерам на шляху перакіданьня нелегальных мігрантаў у Літву, аднак з улікам палітычнага ціску Захаду Менск можа задумацца, ці варта працягваць гэта рабіць. Улады Польшчы раней прынялі рашэньне аб увядзеньні надзвычайнага становішча ў рэгіёнах на мяжы зь Беларусьсю з прычыны сытуацыі зь мігрантамі.