Пра гэта паведамляе Reuters.
Паліцыя правяла ў ноч на нядзелю апэрацыю супраць правых экстрэмістаў, якія накіраваліся на мяжу з Польшчай нібыта перашкаджаць нелегальнай міграцыі. Пра гэта паведамілі журналістам у праваахоўных органах Нямеччыны.
Праваахоўнікі спынілі недалёка ад мяжы ў раёне гораду Губэн (фэдэральная зямля Брандэнбург) і надгледзелі групы агульнай колькасьцю каля 50 чалавек зь ліку прыхільнікаў праваэкстрэмісцскай арганізацыі «Трэці шлях», якая раней заклікала «арганізоўвацца» з мэтай не дапусьціць прыбыцьця ў ФРН нелегальных мігрантаў з Польшчы празь Беларусь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Нямеччына накіравала паліцэйскія падразьдзяленьні для аховы мяжы з ПольшчайПадчас надгляду ў нэанацыстаў былі выяўленыя балёнчыкі з пярцовым газам, мачэтэ, дубінкі і нават штых. Большая частка спыненых асоб жыве ў найбліжэйшых ваколіцах, некаторыя, аднак, прыбылі зь іншых рэгіёнаў Нямеччыны.
Як адзначылі ў паліцыі, праваахоўныя органы працягнуць рэйды з мэтай недапушчэньня якіх-небудзь дзеяньняў з боку правых радыкалаў супраць мігрантаў.
У цэнтры Губэну ў суботу прайшла акцыя ў падтрымку бежанцаў, у якой прынялі ўдзел каля 120 чалавек, піша агенцтва DPA.