Як паведамляе ўкраінскае выданьне «Сегодня», сьпевака раззлавала, што прыхільнік выйшаў да яго на сцэну з гітарай і без уваходнага білета. Пасьля нядоўгага дыялёгу Міхалок рэзка ўзяў мужчыну за вопратку і ўдарыў галавой. Гледачы выклалі відэа ў сацсеткі.
Гледачоў абурыла паводзіны лідэра групы — яны пачалі прасіць яго пакінуць сцэну, а затым выклікалі паліцыю. Але па прыезьдзе праваахоўных органаў пацярпелы мужчына адмовіўся пісаць заяву на артыста.
«Распачатая і расьсьледуецца крымінальная справа паводле артыкулу «Хуліганства». Калі будзе выяўленая віна ўдзельніка інцыдэнту, музыкі, дык яму пагражае штраф ад 8500 грыўняў альбо абмежаваньне волі да пяці гадоў, — паведаміў прадстаўнік паліцыі Палтаўскай вобласьці Юры Сулаеў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Barrikado». Сяргей Міхалок і гурт Drezden прысьвяцілі новы кліп беларускім пратэстам. ВІДЭАГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Зяленскі прысвоіў Міхалку званьне «Заслужаны артыст Украіны»