Пра гэта паведаміў брат Натальлі Генадзь Касьян.
Прэпарат застаўся пакуль у адваката, які ўчора, у дзень нараджэньня палітзьняволенай, наведваў яе ў турме. Начальнік мэдчасткі турмы, па просьбе Натальлі, дазволіў кансультацыю гінэколяга з гарадзкой лячэбнай установы Магілёва. Дакторка, нягледзячы на просьбу Натальлі і на тое, што гэты прэпарат быў прызначаны ёй раней у Швайцарыі, адмовілася яго прызначыць і сказала, што ў ім няма патрэбы.
«Тое што адбываецца з валасамі, гэта катастрофа. Сёньня я перадаў у швайцарскую амбасаду каардынаты гінэколяга, які раней лекаваў Натальлю ў Швайцарыі. Амбасада зь ім зьвяжацца і потым дашле мэдычную дакумэнтацыю, дзе будзе прапісана, што Натальля атрымлівала курс гарманальнай тэрапіі. Застаецца толькі такі варыянт, — кажа Генадзь. — Дыпляматы перакладуць гэты дакумэнт, завераць пячаткай, і я хутка праз адваката перадам яго ў турму, каб сястры дазволілі прымаць гэты гармон, які я ўжо перадаў, але ён пакуль знаходзіцца ў адваката».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Напісаўшы на памілаваньне, я растаптала б сябе духоўна». Ад Натальлі Хершэ прыйшлі першыя лісты з магілёўскай турмыУ астатнім Натальля ня скардзіцца на здароўе. Паводле праведзенага ў турме аналізу, гемаглябін у яе ў норме.
«Яна выглядае замучанай і надта худзенькай, гэта першае ўражаньне новага чалавека — адваката», — сказаў Генадзь.
Натальля паведаміла, што пакуль не атрымала ад брата пасылак, якія той адправіў 9 кастрычніка.
«На ўчорашні дзень пасылку з садавіной не атрымала, мэдычную бандэроль таксама. Прыйшла толькі бандэроль з кнігамі, але яна расьпісалася, а сёньня, я думаю, яна атрымае гэтую літаратурную бандэроль, — сказаў Генадзь. — Учора адвакат сказаў, што яна мне выслала больш за тры лісты, але я атрымаў толькі тры. Паглядзім, як будзе зь перадачамі, бо пакуль іх не атрымала».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Вы тут не ў санаторыі». З арыштнага дому выйшла на волю паштарка, якую асудзілі за распаўсюд дадзеных сілавікоўПаводле Генадзя, Натальля пакутуе ад інфармацыйнага вакуўму, яна папрасіла перадаць ёй падпісныя індэксы выданьняў «Наша гісторыя» і «Новы час».
«Натальля пакуль ня ведае, што падпіска на гэтыя выданьні забароненая. Таму давядзецца, відаць, падпісаць нэўтральныя „АіФ“, — кажа Генадзь. — У астатнім умовы ў турме адносна нармальныя параўнальна зь іншымі ўстановамі, якія яна ўжо прайшла. За мінулы месяц у турме ніякіх скаргаў ад Натальлі не было, гэта вельмі добра. Аптымізму і сілы духу не губляе», — кажа Генадзь.
З нагоды дня народзінаў адвакат перадаў Натальлі віншаваньні ад дзяцей, брата Генадзя і бацькі Марыі Калесьнікавай.
«Бацька Марыі, зь якім мы нядаўна пазнаёміліся, сказаў, што абавязкова паведаміць у лісьце дачцэ пра Натальлю, — кажа Генадзь. — Калі Натальлю пераводзілі зь СІЗА на Валадарскага ў Жодзіна, яна пісала мне ў лісьце, што гэта цудоўна, што паедзе ў Жодзіна, бо там жа Марыя Калесьнікава. Вось такі натхнёны чалавек».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Ёй удалося адчыніць акно і выгукнуць: „Жыве Беларусь!“». Алена Леўчанка пра Натальлю Хершэ, якая сёньня адзначае дзень народзінаўГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
«Страх, як і рэжым, ня вечны». Што цяпер з «Маладым фронтам»