«Кібэрпартызаны» апублікавалі размовы афіцэраў МУС пра ўмовы для зьняволеных паводле «палітычных» артыкулаў

Камэра ізалятара на Акрэсьціна ў Менску

У сеціве зьявіўся аўдыёзапіс размоваў афіцэраў МУС пра тое, якія ўмовы стварыць для тых, каго зьняволілі паводле гэтак званых «палітычных» артыкулаў.

Паводле тэлеграм-каналу «Кибер-Партизаны», аўдыёзапіс датуецца 16 чэрвеня 2020 году. На ім, сярод іншага, чуваць наступныя выказваньні:

  • «Самые херовые матрасы, чуть ли не рваные там бл*ть, вшивые. […] Сейчас даю команду бомжей им найти. Хлоркой обрабатывать 3 раза».
  • «И это все должно быть однозначно для этой категории всегда».
  • «Если это сутки, самые комфортные условия, только на 180 градусов повернутые. Ароматы, бл*ть, уборка хлоркой и так далее. В рамках действующего „законодательства“, безусловно, но вместе с тем, бл*ть, бомжи, кончи, чтобы они понимали, что сутки, бл*ть, — это не отдохнуть на двух матрасах и за акцию получить потом еще деньги».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хроніка перасьледу 15 кастрычніка: Палітвязень Фурманаў ня выйшаў з ШЫЗА, за допісы ў Telegram судзяць ураджэнку Ўзбэкістану