Каардынатар спэцслужбаў Польшчы: беларускія ўлады зарабілі на мігрантах мільёны даляраў

Станіслаў Жарын

На сумесным брыфінгу з прэс-сакратаром памежнай службы прэс-сакратар міністар-каардынатар Станіслаў Жарын прадставіў інфармацыю аб атрыманьні беларускімі ўладамі грашовых сродкаў зь міграцыйнага шляху.

Станіслаў Жарын нагадаў, што мігранты, якіх рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае для дэстабілізацыі польскай мяжы, плацяць за праходжаньне міграцыйнага шляху ад 2 000 да 12 000 даляраў.

«Паводле нашых ацэнак, рэжым Лукашэнкі сабраў мільёны даляраў за гэты міграцыйны маршрут. Прыток будзе працягвацца на працягу ўсяго пэрыяду яго функцыянаваньня», — сказаў Жарын.

Ён адзначыў, што прыбытак, атрыманы ад мігрантаў, дазваляе зьнізіць страты ад санкцый ЭЗ, уведзеныя ў дачыненьні ўладаў Беларусі. Грошы ідуць, у тым ліку авіякампаніі «Белавія» і менскаму аэрапорту, а таксама Дзяржаўнаму памежнаму камітэту, КДБ і Адміністрацыі Лукашэнкі, якая кантралюе дзейнасьць турфірмы «ЦэнтарКурорт».

«Стварэньне пастаяннага маршруту міграцыі ў Эўрапейскі зьвяз будзе формай пастаяннага фінансаваньня беларускага рэжыму, які застаецца варожым Польшчы», — заявіў Жарын.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Апошні кідок на Захад. Безнадзейная спэцапэрацыя зь мігрантамі набліжаецца да фіналу