Андрэй Дзьмітрыеў стварае новую партыю

Андрэй Дзьмітрыеў

Сустаршыня ліквідаванага грамадзкага аб’яднаньня «Гавары праўду» і экс-кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Дзьмітрыеў паведаміў пра намер стварыць новую арганізацыю.

Андрэй Дзьмітрыеў заявіў парталу «Смартпресс», што аспрэчваць рашэньне Вярхоўнага суду аб ліквідацыі «Гавары праўду» няма магчымасьці, бо рашэньне канчатковае.

«Будзем рабіць новую арганізацыю і працягваць будаваць «Нашу партыю», — сказаў Дзьмітрыеў.

Стварэньне партыі пад назваю «Наша партыя» Дзьмітрыеў анансаваў яшчэ сёлета ў красавіку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Правялі ўстаноўчы сход онлайн». Што з партыямі Бабарыкі, Латушкі і Дзьмітрыева
  • 8 кастрычніка Вярхоўны суд ліквідаваў арганізацыю «Гавары праўду», створаную для падтрымкі Ўладзімера Някляева на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году.
  • Афіцыйна арганізацыю зарэгістравалі ў 2017 годзе як Рэспубліканскае дасьледча-асьветніцкае аб’яднаньне «Гавары праўду». Гэта была сёмая спроба атрымаць афіцыйны статус, усе папярэднія скончыліся адмовай.
  • «Гавары праўду» беспасьпяхова ўдзельнічала ў мясцовых выбарах 2018-га і парлямэнцкіх 2019-га. У 2020 годзе кандыдатам на прэзыдэнцкіх выбарах ад «ГП» стаў Андрэй Дзьмітрыеў. Згодна з афіцыйнымі вынікамі, Дзьмітрыеў атрымаў 1,21% галасоў. Падчас працэдуры збору галасоў і перадвыбарчай агітацыі Дзьмітрыеў адкрыта асудзіў арышты Віктара Бабарыкі і Сяргея Ціханоўскага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паэта і жанчыну — у прэзыдэнты, абвінавачаньні ў супрацы з КДБ. Чым запомніўся рух «Гавары праўду», які ліквідаваў Вярхоўны суд