За чатыры дні акцыі «Арсэнал» у Менску добраахвотна здалі 54 адзінкі зброі

Ілюстрацыйная выява

У пэрыяд з 4 па 8 кастрычніка ў Менску праводзілася акцыя «Арсэнал». Органы ўнутраных спраў займаліся выяўленьнем фактаў незаконнага захоўвання зброі і боепрыпасаў.

Як паведамляе БЕЛТА са спасылкай на ГУУС Менгарвыканкама, толькі за першы дзень мерапрыемства канфіскавана 4 адзінкі незарэгістраванай зброі, 3349 боепрыпасаў, а таксама 165 грамаў пораху. Менчукі добраахвотна здалі 32 адзінкі незарэгістраванай зброі, 3298 боепрыпасаў і 1,65 кг пораху.

У выніку акцыі ў сувязі з усталяваньнем супрацьпаказаньняў да далейшага валоданьня зброяй канфіскавана 86 адзінак зарэгістраванай зброі, добраахвотна здадзена 54 адзінкі.

Па арт.24.31 КаАП за парушэньне тэрмінаў падаўжэньня дзеяньня дазволу на нашэньне і захоўваньне зброі 19 уладальнікаў прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасьці, 1 — за парушэньне правілаў пастаўкі на ўлік пры зьмене месца жыхарства.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля забойства супрацоўніка КДБ МУС пачынае апэрацыю па выяўленьні зброі ў людзей