Ляўрэатамі прэміі ў эканоміцы памяці Альфрэда Нобэля за 2021 год сталі Дэйвід Кард, Джошуа Ангрыст, Гуіда Імбэнс.
Пра гэта 11 кастрычніка абвясьціў Нобэлеўскі камітэт.
Камітэт адзначыў, што палову прэміі атрымлівае Дэйвід Кард за яго ўклад у «эканоміку працы», а другую палову падзеляць Джошуа Ангрыст і Гуіда Імбэнс за «аналіз прычынна-выніковых сувязяў».
Нобэлеўскую прэмію ў эканоміцы заснаваў Цэнтральны банк Швэцыі ў 1968 годзе — з нагоды 300-годзьдзя заснаваньня банку і «ў памяць Альфрэда Нобэля». Упершыню яе прысудзілі ў 1969 годзе.
Летась гэтую ўзнагароду атрымалі Пол Мілграм і Робэрт Уілсан за ўдасканаленьне тэорыі аўкцыёнаў і вынаходзтва новых фарматаў аўкцыёнаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Нобэлеўскую прэмію міру далі журналістам зь Філіпінаў і Расеі. Што важна ведаць пра ляўрэатаўГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Нобэля ў галіне літаратуры атрымаў танзанійскі пісьменьнік Абдулразак ГурнаГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Нобэлеўскую прэмію ў фізыцы прысудзілі за вывучэньне кліматуГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Нобэлеўскую прэмію 2021 году ў мэдыцыне далі за за адкрыцьцё рэцэптараў тэмпэратуры і дотыкуГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Прэмію Нобэля ў хіміі прысудзілі за «разьвіцьцё асымэтрычнага арганакаталізу»