Пра гэта інфармуе «Голас Амэрыкі».
Інжынэру-ядзершчыку ВМС ЗША і ягонай жонцы выставілі абвінавачаньні ў продажы сакрэтнай інфармацыі аб атамных падводных лодках агенту ФБР, які працаваў пад прыкрыцьцём і выдаваў сябе за агента замежнай дзяржавы, паведаміла Міністэрства юстыцыі.
Джонатана Тоэбі і ягоную жонку Даяну арыштавалі ў суботу ў Заходняй Вірджыніі і абвінавацілі ў парушэньні закону «Аб атамнай энэргіі», паведаміла ведамства.
Плянуецца, што ў аўторак яны паўстануць перад фэдэральным судзьдзёй у Заходняй Вірджыніі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Францыі прадставілі атамную падлодку новага пакаленьня, якую зьбіралі 10 гадоўМіністэрства паведаміла, што 42-гадовы Тоэбі, інжынэр-ядзершчык ВМС, які меў допуск да зусім сакрэтнай інфармацыі, у 2020 годзе адправіў пакет з дадзенымі абмежаванага доступу ў неадзначаную краіну, а пазьней пачаў прадаваць сакрэты за дзясяткі тысяч даляраў у крыптавалюце агенту ФБР, які дзейнічаў пад прыкрыцьцём і выдаваць сябе за чыноўніка замежнай дзяржавы.
У нейкі момант Тоэбі схаваў карту памяці з дакумэнтамі аб атамных рэактарах падводных лодак у палове бутэрброда з арахісавым маслам у схованцы ў Заходняй Вірджыніі, у той час як ягоная жонка сачыла за навакольлем, паведамілі ў міністэрстве.
Карта памяці зьмяшчала «закрытыя зьвесткі вайсковага характару, якія тычацца элемэнтаў канструкцыі, працоўных парамэтраў і эксплюатацыйных характарыстык рэактараў падводных лодак клясы „Вірджынія“», гаворыцца ў дакумэнтах фэдэральнага суду.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіраўнік амэрыканскай вайсковай выведкі назваў Расею «экзыстэнцыйнай пагрозай» для ЗШАЯшчэ адна карта памяці была схаваная ва ўпакоўцы жавальнай гумкі, паведамілі ў Мінюсце.
Паводле міністэрства, Тоэбі атрымаў некалькі плацяжоў у крыптавалюце на агульную суму 100 тысяч даляраў.
Афіцыйныя асобы паведамілі, што Тоэбі і яго жонка, якія пражываюць ў Анапалiсе, штат Мэрылэнд, былі арыштаваныя пасьля таго, як заклалі ў схованку яшчэ адну карту памяці ў Заходняй Вірджыніі. У крымінальнай справе гаворыцца, што ім выставілі абвінавачваньні ў змове і «перадачы дадзеных абмежаванага доступу».