Літва закупіць калючага дроту яшчэ на 300 км для ўстаноўкі на мяжы зь Беларусьсю

Ліпень 2021 году, літоўскія вайскоўцы будуюць загароджу з калючага дроту на мяжы зь Беларусьсю

Паводле стану на пачатак кастрычніка, на мяжы ўжо нацягнута 46 кілямэтраў калючага дроту.

Усталяваньне Літвой загароды на мяжы зь Беларусьсю запатрабуе набыцьця яшчэ 300 км калючага дроту з вострымі лёзамі (Канцэрціна). Пра гэта ў суботу паведаміла МУС Літвы, інфармуе ТАСС.

«Для перакрыцьця самых праблемных участкаў мяжы трэба будзе закупіць 300 км калючага дроту», — гаворыцца ў паведамленьні ведамства. «У цяперашні час мы маем 556 км Канцэрціна, зь іх 306 км было закуплена, 250 км паступіла ў дар ад Славеніі, Украіны і Эстоніі», — удакладніў МУС. Ужо нацягнута 46 км калючага дроту.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Урад Літвы ўхваліў прапанову аб пабудове 508-кілямэтровай агароджы на мяжы зь Беларусьсю

Агульная працягласьць мяжы Літвы зь Беларусьсю складае каля 680 км. На гэтым рубяжы Вільняй вырашана пабудаваць чатырохмэтровую загароджу з мэталічнай стрыжневай сеткі, над якой будзе нацягнуты калючы дрот. Перад плотам усталёўваецца дадатковая лінія з калючага дроту вышынёй тры мэтры.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Беларусь становіцца краінай за калючым дротам

Арыенціровачны кошт работ складае € 152 млн. Праект давядзецца фінансаваць за кошт дзяржаўных сродкаў. Літва спадзявалася атрымаць на гэтыя мэты асыгнаваньні па лініі Эўразьвязу, аднак у Брусэлі заявілі, што не фінансуюць будаўніцтва перашкодаў і бар’ераў.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Рэжым Лукашэнкі — далёка ня ўнутранае пытаньне, а рэальна міжнародная пагроза». Літоўскія праваабаронцы пра крызіс на мяжы