У мячэце ў правінцыі Кундуз на поўначы Афганістану падчас пятнічнай малітвы адбыўся выбух, які забраў жыцьці некалькіх дзясяткаў чалавек.
Аб ліку загінулых і параненых паступаюць супярэчлівыя зьвесткі, паведамляе Deutsche Welle.
Прадстаўнік часовага ўраду талібаў заявіў, што па меншай меры 55 чалавек загінулі ў выніку тэракту, зьдзейсьненага сьмяротнікам, а больш за 140 чалавек атрымалі розныя траўмы.
На дадзены момант ні адна групоўка не ўзяла на сябе адказнасьць за выбух.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Кабуле ля мячэці адбыўся выбух, загінулі некалькі чалавек ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Талібан часова прыме Канстытуцыю 1964 году, але з папраўкамі