«Ён пасьлядоўна працуе адпаведна сваім ідэалам і прыхільны ім, таленавіты і адважны», — сказаў прэс-сакратар Пуціна Дзьмітрый Пяскоў, віншуючы галоўнага рэдактара «Новой газеты» Андрэя Муратава з атрыманьнем Нобэлеўскай прэміі міру.
Між тым Адрэй Муратаў быў адным з тых, хто ў 2014 годзе падпісаў зварот супраць расейскай анэксіі Крыму, ягонае выданьне шмат гадоў асьвятляе тэмы карупцыі ўладаў, парушэньнў правоў чалавека. Шасьцёра журналістаў газэты былі забітыя за сваю прафэсійную дзейнасьць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Нобэлеўскую прэмію міру далі журналістам зь Філіпінаў і Расеі. Што важна ведаць пра ляўрэатаўБеларускія ўлады Сьвятлану Алексіевіч не павіншавалі з Нобэлеўскай прэміяй у літаратуры 2015 году аж да сёньня. А ў 2020 годзе яна была вымушаная пакінуць Беларусь, пасьля таго, як на яе завялі крымінальную справу за ўдзел у Каардынацыйнай радзе і выклікалі на допыт у Сьледчы камітэт.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
З праграмы літаратуры для беларускіх школаў выкрасьлілі кнігу Алексіевіч, а замест яе дадалі ЧаргінцаАпрача таго, у беларускіх падручніках па гісторыі цяпер няма інфармацыі пра ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры. Сёлета ўлады Беларусі ліквідавалі ПЭН-цэнтар, які ўзначальвае Сьвятлана Алексіевіч.
У пачатку жніўня стала вядома, што Сьвятлану Алексіевіч выключылі зь беларускай школьнай праграмы па расейскамоўнай літаратуры для старшых клясаў. Сярод літаратуры, створанай беларускімі пісьменьнікамі на расейскай мове, у праграму ўваходзіла кніга Сьвятланы Алексіевіч «Апошнія сьведкі».
Алексіевіч адзіная з грамадзянаў Беларусі ўганараваная Нобэлеўскай прэміяй.
8 кастрычніка нобэлеўскую прэмію міру атрымалі Марыя Рэса і Дзьмітрый Муратаў. Сярод кандыдатаў на ўзнагароду была і лідэрка беларускай апазыцыі Сьвятлана Ціханоўская.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Осла абвясьцілі нобэлеўскага ляўрэата. Стрым са штабу Ціханоўскай, якая была адной з імаверных прэтэндэнтак. ВІДЭА