Банк закрыў рахунак Андрэя Мукавозчыка праз санкцыі

Андрэй Мукавозчык, 2017, архіўнае фота

Пра гэта Андрэй Мукавозчык напісаў у сваёй калёнцы на сайце «Советской Белоруссии».

Паводле Мукавозчыка, ён атрымаў смс аб тым, што банк спыняе з ім супрацоўніцтва «ў адпаведнасьці з правіламі абслугоўваньня фізычных асоб».

У чэрвені Эўразьвяз увёў чацьвёрты пакет санкцый, у сьпісе аказаўся і публіцыст «Советской Белоруссии» Андрэй Мукавозчык.

«Трапіў у эўрапейскі санкцыйны сьпіс. І з гэтай прычыны, як, запінаючыся, патлумачыла мне дзяўчына праз тэлефон, „банк мае права ў адпаведнасьці з правіламі... вы чыталі... у падпісаным дагаворы...“ і гэтак далей», — напісаў Мукавозчык. Назву банка ён не падаў.

Андрэй Мукавозчык — палітычны аглядальнік газэты «Беларусь сегодня», рэзка і абразьліва выказваецца ў бок палітыкаў, журналістаў недзяржаўных СМІ і актывістаў. Вядзе рубрыку «Накипело», а таксама тэлеграм-канал з такой жа назвай. Апраўдваў затрыманьні мірных пратэстоўцаў і гвалт над імі, а журналістаў заклікаў «вешаць без суду».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Управіць мазгі», «вешаць без суду». Што кажуць прапагандысты, якія трапілі пад санкцыі ЭЗ
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Управіць мазгі», «вешаць без суду». Што кажуць прапагандысты, якія трапілі пад санкцыі ЭЗ