Сьледчы камітэт завёў новую справу супраць супрацоўнікаў Тut.by

15 затрыманых па «справе Tut.by». Каляж.

Ім пагражае да 12 гадоў зьняволеньня.

Паводле Сьледчага камітэту, у дачыненьні да службовых асобаў і работнікаў «Тut.by Медыя» і іншых асобаў завялі крымінальную справу паводле ч. 3 арт. 130 (распальваньне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасьці, зьдзейсьненае групай асобаў), паведаміў Сьледчы камітэт.

Пра якіх супрацоўнікаў ідзе гаворка, не паведамляецца.

Афіцыйны прадстаўнік Сьледчага камітэту Сяргей Кабаковіч адмовіўся даць якую-небудзь дадатковую інфармацыю карэспандэнту Zerkalo.io. Ён не назваў прозьвішчы, а таксама адмовіўся паведаміць, колькі чалавек праходзіць па новай крымінальнай справе.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Фігурантам справы Tut.by працягнулі тэрмін пад вартай яшчэ на 2 месяцы

Агулам пры ранейшым перасьледзе Tut.by сілавікі затрымалі 15 чалавек, большасьць зь іх застаецца пад вартай ад траўня. Частка супрацоўнікаў выданьня заснавала новы рэсурс Zerkalo.io.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:

Tut.by 21 год. Што піша з турмы рэдактарка закрытага ўладамі парталу Золатава