У бліжэйшыя дні польска-беларускую мяжу пачнуць патруляваць ваенныя верталёты. Пра гэта паведаміў у Twitter міністар нацыянальнай абароны Польшчы Марыюш Блашчак.
Цяпер, паводле Марыюша Блашчака на польска-беларускай мяжы знаходзіцца каля трох тысяч вайскоўцаў. У бліжэйшы час вайсковыя верталёты пачнуць патруляваць мяжу зь Беларусьсю.
Нагадаем, 5 кастрычніка польскія памежнікі прадухілілі 483 спробы незаконнага перасячэньня беларуска-польскай мяжы.