Беларускія вайскоўцы возьмуць удзел у вучэньнях на мяжы з Афганістанам

Таджыкска-афганская мяжа, архіўнае фота

Таджыкістан запрасіў дапамогу ў АДКБ пасьля ўскладненьня сытуацыі на мяжы з Афганістанам.

Беларускія вайскоўцы ў кастрычніку адправяцца на вучэньні ў Таджыкістан, паведамляе агенцтва «Інтэрфакс».

Інфармацыя пра іх дыслякацыю ў Беларусі і колькасны склад камандзіраваных пакуль не ўдакладняецца. Толькі адзначаецца, што ў манэўрах будуць задзейнічаныя і іншыя дзяржавы АДКБ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Краіны АДКБ адмовіліся прымаць афганскіх уцекачоў

Паводле камандаваньня расейскай Цэнтральнай вайсковай акругі, агулам больш за 2,7 тысячы вайскоўцаў і 500 адзінак тэхнікі на мяжы Таджыкістану з Афганістанам правядуць тры этапы сумесьных вучэньняў пад кодавымі назвамі «Узаемадзеяньне», «Пошук» і «Эшалён».

У Таджыкістане разьмяшчаецца найбуйнейшы вайсковы аб’ект Расеі за яе межамі — 201-я вайсковая база. На фоне прыходу да ўлады талібаў у Афганістане фармаваньне ўзмацнілі новым узбраеньнем.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Талібан» адправіў тысячы байцоў-сьмяротнікаў ў памежную з Таджыкістанам правінцыю

Таджыкістан запрасіў дапамогу ў АДКБ пасьля ўскладненьня сытуацыі на афганскай мяжы.