У Японіі пасьля галасаваньня ў палатах парлямэнту быў абраны новы прэм’ер-міністар. Ім стаў 64-гадовы Фуміё Кісіда, які раней узначальваў МЗС краіны.
Папярэднік Кісіда — Ёсіхідэ Сугу — займаў гэтую пасаду год і пайшоў у адстаўку з прычыны рэзкага падзеньня рэйтынгаў кіроўнай Лібэральна-дэмакратычнай партыі (ЛДП).
Фуміё Кісіда стане 100-м па ліку прэм’ер-міністрам Японіі. Ён узначаліў ЛДП і плянуе прывесьці партыю да перамогі на маючых адбыцца ў лістападзе ўсеагульных выбарах. Кісіда абяцае выдаткаваць мільярды даляраў на аднаўленьне эканомікі Японіі, а таксама супрацьстаяць пагрозам з боку Паўночнай Карэі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Літва і Японія абмеркавалі нелегальную міграцыю зь Беларусі- Рэйтынгі ЛДП упалі пасьля таго, як улады вырашылі правесьці Алімпійскія гульні ў Токіё, нягледзячы на пратэст жыхароў. Іх непакоіў рост ўзроўню захворваньняў на COVID-19.