Сяргей Базук — жыхар Магілёву, асуджаны 21 студзеня на год «хіміі». 3 кастрычніка ён выйшаў на волю, піша «Вясна».
Мужчыну абвінавацілі ў тым, што 26 кастрычніка і 11 лістапада 2020 году ён раскідаў на службовых стаянках каля абласнога ўпраўленьня міліцыі, Камітэта дзяржаўнага кантролю, 11-га ўпраўленьня ГУБАЗіК і Сьледчага камітэту самарэзы, каб супрацоўнікі гэтых ведамстваў прабілі колы службовых машын.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Магілёўца, які раскідаў самарэзы каля будынкаў сілавых органаў, адправілі на «хімію»Ад дзеяньняў магілёўца пацярпеў толькі супрацоўнік КДК, які ацаніў шкоду ў 30 рублёў. Цану прабітага кола супрацоўнік абласнога ўпраўленьня Дзяржкантролю Дзяніс Касталомаў завысіў утрая, аднак суд прызнаў матэрыяльную шкоду ў памеры, заяўленым дзяржаўным службоўцам.
Праваабарончыя арганізацыі прызналі перасьлед Базука палітычна матываваным.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вы тут не ў санаторыі». З арыштнага дому выйшла на волю паштарка, якую асудзілі за распаўсюд дадзеных сілавікоў