Рэжым увялі 2 верасьня на месяц з прычыны сытуацыі зь нерэгулярнымі мігрантамі. Цяпер Анджэй Дуда працягнуў яго яшчэ на 60 дзён, паведаміла МУС Польшчы.
Ад жніўня 9400 мігрантаў спрабавалі перайсьці з боку Беларусі польскую мяжу. 1200 чалавек затрымалі , астатніх адправілі назад у Беларусь.
237 дэпутатаў Сэйму прагаласавалі 1 кастрычніка за працягненьне надзвычайнага стану, 179 выступілі супраць, 31 чалавек устрымаўся.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Празь Беларусь у Нямеччыну. Як жывуць ўцекачы ў былым СталінштацеМіністар унутраных спраў і адміністрацыі Марыюш Каміньскі падчас выступу ў парлямэнце адзначыў, што дзяржава мусіць кантраляваць, хто знаходзіцца на памежжы. Частка мігрантаў, якія нелегальна перайшлі мяжу, ня мела ўвогуле ніякіх дакумэнтаў, а ў часткі выявілі падробленыя.
«Гэта будзе ня толькі фізычны бар’ер, надзвычай трывалы, але й сучасныя электроніка і абсталяваньне. Гэта будзе сучасная мяжа, якую нельга парушаць. Мы будзем дзейнічаць, і грамадзяне Польшчы больш ніколі ня будуць пад такім ціскам», — заявіў Каміньскі.
Прэс-сакратар каардынатара спэцслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын пракамэнтаваў у твітэры інтэрвію Лукашэнкі тэлеканалу CNN, дзе той выказаўся ў тым ліку і пра мігрантаў на мяжы, а таксама дзеяньні Літвы і Польшчы. Ён заявіў, што «аўтарытарныя дэспаты Лукашэнка і Пуцін выкарыстоўваюць заходнія каштоўнасьці супраць самога ж Захаду», а таму даваць самаабвешчанаму кіраўніку дзяржавы этэр на буйным тэлеканале — сур’ёзная памылка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
У Польшчу не прапусьцілі больш як паўтысячы мігрантаў за дзень. Гэта новы рэкорд