Як удакладнілі на наваполацкім прадпрыемстве, падчас запуску ўстаноўкі запаволенага каксаваньня загарэлася дызэльнае паліва, ад чаго здалёк можна было назіраць вогненны факел.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пажар на Лукомскай ДРЭС, спыніліся цэхі на «Нафтане» і «Паліміры»Паводле Міністэрства надзвычайных сытуацый, на тушэньне пажару выяжджалі 15 адзінак тэхнікі і больш за паўсотні ратавальнікаў. Бліжэй да 23-й гадзіны пажар удалося лякалізаваць.
«На пашкоджаным агнём участку ідуць аднаўленчыя работы, усе астатнія тэхналягічныя ўстаноўкі прадпрыемствы працуюць у штатным рэжыме. Дамоўныя абавязаньні і вытворчыя пляны не карэктаваліся», — паведамілі на прадпрыемстве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта раней мы былі багатымі» — як нафтавыя грошы ўцякаюць з НаваполацкуТам удакладнілі, што ў выніку надзвычайнага здарэньня ніхто не пацярпеў, пагрозы жыцьцю і здароўю жыхароў Наваполацку няма.
Цяпер высьвятляюцца прычыны няштатнай сытуацыі, аб’ёмы і тэрміны неабходных аднаўленчых работ.